Сябе забыць ці быць забытым?

…Сябе забыць
ці быць забытым?

Сябе забіць ці
быць забітым

І ў лесвічны
ляцець пралёт?

Прыступкі
чорныя, як лёд,

Як лёс, які нас
напаткаў…

Реклама

Ви досі не підписані на телеграм-канал Літгазети? Натисніть, щоб підписатися! Посилання на канал

 

Купала падаў і
ўставаў,

І заставаўся, як
наш свет,

Як той адвечны
наш партрэт,

Які даўно не
беражом,

Не разумеючы –
жывём

Мы толькі з ім,
і родны дом

Не будзе
знішчаны агнём,

Ні часам, ні
якой бядой,

І сум размыецца
вадой,

Што з неба
весняга пральецца,

І ўжо ніхто не
пасмяецца

Над намі і над
нашым краем,

Які ў нас быў,
які мы маем

І будзем мець,
як меў Купала.

 

Купала ёсць, і
нам нямала,

Каб быць,
тутэйшае любіць,

Каб падаць і
ўставаць, і жыць,

І заставацца, як
наш свет,

Як той адвечны
наш партрэт,

Які, нібыта Божы
Храм,

Што звеку не
належыць нам

 

***

Слова «кахаю» –  то слабае слова.

Мужнае слова – абараню.             

Ларыса Геніюш

 

Колькі
прызнанняў у шчырым каханні, 

Цяжка не верыць
у шчырасць прамоў.

Покуль гаворым,
руйнуе курганні

Той, хто адрокся
сваіх каранёў.

 

Покуль гаворым,
руйнуюцца замкі,

Песні ў нябыт
адыходзяць з людзьмі.

Часта гаворкі –
выгодныя лямкі, –

Раз ухапіўся –
цягні ды цягні.

 

Сёння, як смецце
– прызнанні, прамовы,

Імі не спыніш
віхуры, агню…

Слова «кахаю» –
то слабае слова,

Мужнае слова –
абараню.

 

 ***

Мая Айчына – ты
мая Турма,

І каб хацеў
другой – другой няма…

І гэты снег, як
попел, пад нагамі,

І гэта неба,
што, як смерць, над намі

Люблю, і веру,
што мінецца дзень

І адпаўзе ў
нябыт нябыту цень…

Мая Айчына – ты
мая Магіла.

Як каменем мяне
ты прыдушыла

сваёй
маўклівасцю прад свалатой,

Што вечна
груганамі над табой…

Мая Айчына – ты
маё Балота,

З якога б
уцякаць – ды неахвота,

Бо ты мая, як
гэты сумны свет,

Як рай, як мною
створаны санэт.