Мяне шпурляюць хвалі…

84

МЯНЕ ШПУРЛЯЮЦЬ ХВАЛІ…

                                  У.
Караткевічу

Мяне шпурляюць
хвалі,

                                         
хвалі,

                                                   
хвалі…

У тлуме свету
заблукала я.

Чужыя хваляць…

                              Ну а сэрца паліць

Мая Ітака —
Беларусь мая.

Мяне шпурляюць
пад чужыя зоры.

Мяне не навучылі
іх чытаць.

I адбірае душы
мора,

                                    мора…

Вось і маю жадае
адабраць.

На сініх кроснах
выткана натхненне.

На сініх кроснах
тчэцца прыгажосць.

Я ведаю —
вярнуцца — не збавенне.

Забыты гаспадар
— нязваны госць.

I аб каменні
родныя разбіцца

He дадзена!

                      Шуміць вада ў вушах:

«Нічога я не
памятаю!»

                                         
Быццам

Кішэнь
абрабаваная — душа.

А колькі нас,
гаротных Адысеяў,

He помніць шлях
да родных астравоў,

Хто на чужыне ў
глебу зерне сеяў,

Хто на чужыне ў
неба рос травой,

Хто ноччу сніў
пакутлівыя спевы,

А днём у кніжках
лжывых іх шукаў!

О, колькі нас,
гаротных Адысеяў,

I колькі ў свеце
безыменных траў!

Мая Ітака!

                  Хвалі,

                             мовы,

                                       словы…

I гнеў багоў.

                       Дакладней — гнеў магіл.

I коцяцца не
зоры,

                                 а галовы

Над шляхам
паратунку

                                        і тугі.

 

НАСТАЎНІК

                            В.
Дуніну-Марцінкевічу

 

Сіняя-сіняя ноч
была,

Як вочы — колеру
болю.

«Спыніць
навучэнне.

                                    He
навучаць.

Нікога больш. I
ніколі».

Роднай мове — не
навучаць.

Hi слова «хамам»
— пра годнасць.

Яе беларусы
мусяць аддаць,

Як права на
першароднасць

Аддаў калісь
галодны Ісаў.

Воля цара ці
Бога

Ці то чыноўная
драбяза

Так хоча — але —

«Нікога!

He навучаць!»

                         He зазнае «хам»

Hi Буднага, ні
Шэкспіра,

I ён па загаду
зруйнуе храм,

I помнік засыпе
жвірам.

«Не навучаць!»

                          Хай дзеці растуць

З пагардаю да
Айчыны.

Хай у суседні
народ ідуць

Найлепшыя іх
мужчыны.

Дурныя, пыхлівыя
слепакі!

У смерць
беларусаў вераць.

He я навучу —
дык навучаць іх

Вось гэты сівец
і верас,

I зоры гэтыя, і
агонь,

Што паліць
пастух на лузе,

I казкі матчыны,
і далонь

Ляснога возера,

                           бусел,

Які не кідае
свайго жытла

I верны сваёй
сяброўцы,

Любіць Радзіму
да скону,

                                             так

Як любяць
расліны — сонца.

He я навучу —
дык навучаць іх

I годнасці
паўнакрылай

Магілы мёртвых і
боль жывых,

Mae — і боль, і
магіла…

…Сіняя-сіняя
ноч была,

I сінім-сінім
быў позірк,

Калі агонь
вясёлы жаваў

Урадавую адозву.

 

 

ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЕВЫ БОНЫ

Паліць вусны
пал, як воцат.

Пушча. Коні.
Зброі ззянне.

Каралева Бона
Сфорца

Пачынае
паляванне.

 

Як палаюць шчокі
ярка

I ў вачах
пыхлівасць стыне

Белай Русі
валадаркі

З валасамі
залатымі.

 

Вось абапал
гордай Боны

Рыцары —
ліцвінскі з ляшскім,

Закаханыя абодва

Без надзей на
дотык ласкі.

 

I дарма так
прагна воі

Позірк ловяць
каралевы:

Спеліць плод яе
любові

Залатое ўлады
дрэва.

 

Толькі ўлада!
Дзеля ўлады

Трубіць рог,
палае сэрца

I загнаны звер
калматы

Са стралою ў
горле б’ецца.

 

Толькі ўлада! I
жанчына

Арбалет трымае
цвёрда.

I тужлівы рык
звярыны

Паляванню —

ўзнагарода.

 

I — чуйдух!

                     Ахвярай новай

Будзе воўк і
новы рыцар,

I ў кароне яснай
Боны

Промнем больш
пачне іскрыцца.

 

Каралева едзе
конна

Белавежскаю
дарогай,

He кахаючы
нікога,

He шкадуючы
нікога.

 

Рог турыны —
голас боскі.

Вецер шлейф
матляе вузкі…

…Справа плача
— рыцар польскі,

Злева — рыцар
беларускі.

 

САКРЭТ ПРЫГАЖОСЦІ

Знайшлі сакрэт
Страдзівары.

Каб скрыпка

                      была жывою,

Ён клаў вулканічны
попел

Грунтоўкай пад
чысты лак.

I скрыпка лунала
марай,

I гукі грымелі
морам,

I музыка
грознымі кроплямі,

Як лава,

               са струн цякла.

Шаноўныя
навукоўцы!

Навошта ж
гадаць-прарочыць,

Адкуль

               у майго народа

Песень велічны
звон,

Адкуль

              набраліся моцы

Купала і
Багдановіч?

Гэта ўсё той жа
попел,

Попел —

                 пад хараством.

Бо гэтулькі ў
нас згарае

Велічных даўніх
ценяў,

Годнасці і
імкненняў,

Талентаў і
надзей,

Што чорны агонь
вулкана

Кожны носіць у
сэрцы,

I муры ацалелыя

Святлей,

                чым думкі людзей.

Бо гэтулькі ў
нас ахвочых

Будавацца на
костках,

Лакіраваць апёкі

Задраўшы насы,

                            ісці,

Што самай
цямнюткай ноччу

Мы не ўяўляем,

                            колькі

Попел займае
горкі

Месца

            ў нашым жыцці.

 

ПЕРШЫМ БЕЛАРУСКІМ ВАНДРОЎНЫМ ТЭАТРАМ

Воўчае сонца,
цыганскае сонца

Над Беларуссю
маёй паплыло.

I па дарозе, як
песня, бясконцай,

Коцяцца, шляхам,
як гора, бясконцым

Нашы калёсы,
тэатр і жытло.

 

Хто вы такія, у
вышыванках

Пані-панове? З
якой стараны?

— Мы —
беларускае сцэны світанак,

Дзеці шляхцяняк

і дзеці сялянак,

Мы — беларускія
дочкі, сыны.

 

Колы грукочуць,
нібыта рагочуць

Рэхам натоўпу ў
мястэчках глухіх, —

Суму не ўчуе,
хто ўчуць не захоча.

Зорак блішчаць
васільковыя вочы.

Як і да славы,
далёка да іх.

 

Гразнуць у
лужынах коні і колы,

Гразне ў
абразлівых кпінах душа.

Роднага слова
востраў вясёлы,

Першы тэатр
беларускае школы

Зараз — мішэнь
для пляўка і глыжа.

Воўчае сонца —

                               шчыт для героя,

Сведак для
злодзея —

                                       светла
плыве.

 

Толькі любоў да
Радзімы нам зброя,

Толькі бясконцая
вера ў тое,

Што адрадзіць мы
паспеем яе.

 

Спяць у павозцы
паненкі-актрысы.

Дай Бог
бясхмар’я

                                іх душам святым!

Белая Русь, ты
празрыстая, чыстая,

Ты перад ворагам
здолела выстаяць,

Перад сваёй жа

                            пакорлівай
сціпласцю,

Саманяўвагай —

                              ці выстаіш ты?

 

Воўчае сонца,
цыганскае сонца

Над Беларуссю
маёй паплыло.

I па дарозе, як
песня, бясконцай

Так, як змаганне
і вера,

                                        бясконцай

Едзе вясны
беларускай жытло.

Прокоментуєте?



Передплатіть УЛГ у форматі PDF!

Передплатіть УЛГ у форматі PDF!