Білоруські письменники Алєсь Пашкєвіч і Сєргєй Законніков підтримали Україну

Білоруські письменники Алєсь Пашкєвіч і Сєргєй Законніков підтримали Україну

Текст листа від цих письменників оприлюднив на своїй сторінці у Фейсбув голова національної спілки письменників України Михайло Сидоржевський.

 

Вітаем вас, сябры!

У гэты няпросты час усе нашыя думкі, у прыватнасці – думкі беларускіх пісьменнікаў, –

Реклама

Ви досі не підписані на телеграм-канал Літгазети? Натисніть, щоб підписатися! Посилання на канал

з братамі-ўкраінцамі, з якімі мы даўно пародненыя і душою, і сэрцам, і радасцю, і горам, і аднымі ворагамі.

Упэўненыя, што мужныя ўкраінцы і надалей будуць годна супрацьстаяць чорнай навале з усходу, і вынікам барацьбы стане перамога воінаў святла.

А падтрымаць вас можам адно словам – як гэтым вершам, які сардэчна прасіў пераслаць вам наш вядомы паэт Сяргей Законнікаў.

Шчыра далучаемся да яго радкоў – усе вашыя беларускія браты і сёстры.

Боже, бережи Україну.

СЛАВА УКРАЇНІ!

Алесь Пашкевіч

 

ЛЮБОЎ МАЯ – УКРАЇНА

Сяргей Законнікаў

Маньяк пельку страху на свет накінуў

І ўсім пагражае гарачай вайной…

Смяротна бароніцца Україна,

Хоць цяжка за волю змагацца адной.

А людзі абачлівымі не сталі,

Усё, што святое, загналі ў тавар.

Калі вылазяць то “гітлер”, то “сталін”,

Душыць у зародку патрэбна пачвар.

Вар’яты гульню пачалі не ўчора,

Трымцеў кволы мір кожны год на мяжы.

Было прадчуванне крыві і гора,

Калі заклінаў я: “Сябе беражы!”*

Яна духам, песняй святой жывая,

Красой маладой паўстае прада мной…

Такая нянавісць душу разрывае,

Што я за яе змог бы кінуцца ў бой…

Мне верыцца: ворагі ненькі згінуць,

Яны захлібнуцца ва ўласнай крыві…

Любоў мая, мужная Україна,

Не стань на калені, вечна жыві!

*С. Законнікаў – аўтар верша “Беражы сябе, Україна” (1996), перакладзенага многімі паэтамі Украіны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі Украіны імя Рыгора Скаварады, кавалер ордэна Украіны “За заслугі” ІІІ ступені.