Андрей ХАДАНОВІЧ: «Жадаю заўсёды знаходзіць нагоды для радасьці і ўмець радавацца»

Андрей Хадановіч – один із найкращих сучасних
білоруських поетів, талановитий літературо-знавець і хвацький перекладач на білоруську
поезії з цілої низки мов, передовсім із української. Він – частий гість в
Україні, більше того – сталося так, що свого часу його перша поетична збірка
побачила світ не в рідній Білорусі, а в нас, до того ж у перекладі українською!
З поваги до нашого білоруського друга, а також, зважаючи на те, що (ми впевнені
в цьому) чарівну, милозвучну й близьку до нашої рідної мову наших добрих
сусідів читачі “Української літературної газети” легко зрозуміють і
без перекладу, подаємо інтерв’ю з Андреєм білоруською.

 

Андрею, цьогоріч Вас бачили на кількох українських
фестивалях. Які враження від того, що діється у нашій літературній тусівці?

Прыемна, што ва
Ўкраіне праходзіць адра­зу некалькі рэгулярных міжнарод­ных літаратурных
фэстываляў высо­кага ўзроўню. Гэта найперш дзьве падзеі: міжнародны фэстываль
падчас форуму кнігавыдаўцоў у Львове, а таксама класны паэтычны фэстываль
“Кіеўскія лаўры”. На абодвух меў шчасьце ўдзельнічаць па два разы – і
з радасьцю прыеду яшчэ, калі будзе такая магчы­масьць. Начуты таксама пра
“Дні незалежнасьці з Махном” – і трохі сумую, што ні разу не
ўдавалася туды даехаць. Па добраму зайздрошчу колькасьці і якасьці ўкраінскай
прозы, якой робіцца ўсё больш і ўсё цікавейшай: Прахаська, Жадан, Іздрык,
Дэрэш, Таня Малярчук і многія іншыя. У нас пакуль што няма такога сузор’я
празаікаў. Колькі гадоў таму адчуваў такую ж зайздрасьць да маладой украінскай
паэзіі. Цяпер ужо не, бо ў нас таксама зьявілася плеяда прыўкрасных аўтараў,
але ім – у параўнаньні з украінцамі – пакуль што амаль няма дзе чытаць, бо няма
такой колькасьці пляцовак і паэтычных імпрэзаў, як у вас. Скажам, наш паэтычны
слэм толькі робіць першыя крокі, а ў вас, складаецца ўражаньне, гэтага дабра
стала аж зашмат, падазраю, што самі вашы паэты пачынаюць ад гэтага патроху
стамляцца. А вось хто напраўду не стамляецца і не стамляе чытачоў, дык гэта
паэт Жадан! Кожная новая яго кніжка, мне здаецца, лепшай за папярэднюю, кожную
такую кніжку зь нецярплівасьцю ад яго чакаю.

Реклама

Ви досі не підписані на телеграм-канал Літгазети? Натисніть, щоб підписатися! Посилання на канал

 

Вас часто порівнюють із Жаданом. Звідки така
текстуальна близькість?

Так, часам
параўноўваюць, часьцей у вас (зь першай маёй кніжкі, што выйшла ў Кіеве), але
пару разоў параўноўвалі і ў Беларусі. Адзін наш зласьлівы крытык, калі я першы
раз надрукаваў падборку вершаў Сяргія ў сваіх перакладах, напісаў пра паэта
Жадановіча. Крытыку падалося, што я перапісаў Жадана ў сваёй паэтыцы – і таму
выйшла падобна да маіх тэкстаў. Зразумела, гэта поўная лухта, хоць тыя вершы
Сяргія былі мне вельмі блізкія, можа, чымсьці і пабодныя да маіх, але ва ўсякім
разе – нашмат лепшыя, таму і ўзьнікла жаданьне перакласьці, падзяліцца са
сваімі чытачамі гэтым цудам, даруйце патас.

Ці ёсьць нейкая
аж такая тэкстуальная блізкасьць? Ну так, часам супадаюць некаторыя прыёмы.
Часам можам паралельна перайсьці з вэрлібра на сыляба-тоніку ці, скажам, на рэп.
Зрэшты, мы амаль равесьнікі, маем нешта агульнае ў досьведзе, пэўна ж, амаль
адначасова перажывалі нейкія супастаўныя рэчы і ў чымсьці падобна глядзім на
сьвет. Калі мы зь Сяргіем некалькі разоў выступалі разам і чыталі адно аднаго ў
перакладах на свае мовы, пару слухачоў потым казалі, што цяжка было разабрацца,
дзе чыё. Але думаю, што тыя слухачы ня вельмі цямяць у паэзіі, бо некаторыя
падабенствы толькі мацней падкрэсьліваюць розьніцу. Паўтаруся, каб паэзія
Сяргія была менш непаўторнай, мне б не хацелася так яе перакладаць.

 

Кого Ви могли б назвати своїми вчителями?

Сьпіс мог бы быць
доўгім, нудным і прадказальным. У розныя часы я захапляўся шмат кім з паэтаў,
пераважна мёртвымі, але зрэдзьчасу і жывымі. Скажам, у 17 год я жыў на менскай
ускраіне і штодня паўтары гадзіны езьдзіў на свой філфак і назад, вісячы на
падножцы бітма набітага тралейбуса з рознымі паэ­тыч­нымі кніжкамі. За такі час
шмат каго можна вывучыць на памяць. Мне трапіў­ся Бродзкі, потым Мандэльштам,
потым Бадлер і Рэмбо ў прыстойных расійскіх перакладах. Потым яны ж, але ўжо ў
арыгіналах. Потым зьявілася жаданьне нешта перакласьці з францускай,
ангельскай, польскай паэзіі. Малармэ, Апалінэр, Ейтс, Паўнд, Галчынскі,
Гэрбэрт. Чэслаў Мілаш і Оскар Мілаш. Потым я ўдзельнічаў у міжнароднай майстэрні
перакладу ў Польшчы, дзе пазнаёміўся з такімі майстрамі, як Адам Поморскі і Оля
Гнацюк. Апошняя падаравала мне маленькую ўкраінскую кніжку – “Экза­тыч­ных
птахаў і расьлін” Андруховіча. І тут мяне накрыла любоў да ўкраінскай
паэзіі, якая не прайшла і да сёньня.

 

Ваша книжка ще 2002 року вийшла друком в Україні.
А хто з українських авторів найчастіше публікується у вас і як загалом
білоруська критика ставиться до українських авторів?

Калі меркаваць па
асобных часопісных публікаціях, то абсалютным рэкард­смэ­нам будзе Жадан. Хоць
ён да сёньня ня мае асобнай кніжкі па-беларуску. Але, спадзяюся, гэта ўжо ў
наступным годзе зьменіцца да лепшага. Затое тоўстая кніжка, такое сабе
выбранае, выйшла ў Андруховіча (мы з жонкай Марынай панаперакладалі й панапіхвалі
туды ўсё што можна: трохі вершаў і паэма “Індыя”, “Самійла
Нямірыч” і эсэістыка, “Рэкрэ­ацыі” і “Маскавіяда”).
Думаю, што Юрій на сёньня досыць вядомы нашай публі­цы. І, безумоўна, добра
вядомы Сашко Ірванец, чыю прозу і драматургію перакладае і папулярызуе ў нас
Уладзімер Арлоў. Вось тройка самых папулярных. Ведаюць таксама Аксану Забужку.
Памятаю, як “Палявыя дасьледаваньні…” адначасова выйшлі ў двух
часопісах у двух розных перакладах. Разы ўжо тры да нас пры­яжд­­жаў Дмытро
Лазуткін, запомнілі і яго: на нядаўнім беларуска-ўкраінскім слэме ў Менску
сустракалі як роднага. Навучэнцы перакладчыцкай майстэрні, якую я праводжу
апошнія гады, упадабалі малую прозу Тараса Прахаські і Юрія Віньнічука і
сёе-тое зь іх перакладаюць. Перакладаюць паэзію Наталкі Білацарківец. У
перакладзе Марыйкі Мартысевіч выйшаў “Культ” Дэрэша. Бачыце, сьпіс не
такі й малы.

 

У білоруській літературі є поділ письменників на
генерації?

Хутчэй на розныя
тусоўкі. Ёсьць досыць сьмешная кампанія прарэжымных літаратараў самага рознага
веку, якім, я думаю, хораша разам. Але пра іх на ноч ня будзем. Ёсьць ня меншая
кампанія наіўных патрыётаў, што змагаецца за Беларусь у сваім ідэальным
разуменьні, рыфмуючы сінія нябёсы, цёплы хлеб, бел-чырвона-белых буслоў і
матчыны рукі. Гэтыя нават не раздражнялі б, каб талерантна трывалі ўсіх, хто ад
іх адрозьніваецца: габрэяў, сэксуальныя меншасьці, расійскамоўных літаратараў,
паэтаў-вэрлібрыстаў, паэтаў-слэмэраў і г.д. І ёсьць пэўная колькасьць адкрытых
і эўрапейскі арыентаваных (я перадусім пра эстэтыку) аўтараў. Тых, каму, умоўна
кажучы, ня трэба тлумачыць, хто такі Паўль Цэлян або Генадзь Айгі.
Беларусацэнтрычных без ксэнафобіі і культурнай абмежаванасьці. У гэтым коле
розьніца ў веку не такая й адчувальная. Так, мне прасьцей знайсьці агульную
мову з старэйшым ад мяне на дваццаць гадоў Арловым ці з маладзейшай на дзесяць
гадоў Мартысевіч, чым з равесьнікамі зь іншымі поглядамі й іншай эстэтыкай.

 

В одному з інтерв’ю Ви зазначили, що творчість
наймолодших викликає у Вас найбільше позитиву. Чим спричинена така, здавалося
б, не дуже втішна ситуація у білоруській літературі?

Ну, мне здаецца,
што, наадварот, цяпер сытуацыя гэта ўсе больш цешыць. Бо шмат чаго ў белліце
нарэшце зьмянілася да лепшага. Да нядаўняга часу наша літаратура, мне здаецца,
была аж занадта кансэватыўна-традыцыйная і аж занадта нацыянальна замкнёная.
Рэдкія выключэньні (Максім Багдановіч і Ўладзімер Жылка на пачатку стагодзьдзя,
або Міхась Стральцоў у другой яго палове) толькі падкрэсьлівалі гэта правіла.
Нават зьяўленьне ў 70-80-я гады такога паэта эўрапейскага маштабу, як Алесь
Разанаў, мала што зьмяніла.

І толькі зараз,
па-мойму, прыйшло маладое пакаленьне – аўтары, якім дваццаць пяць-трыццаць, –
пакаленьне, якое не баіцца рызыкаваць і рабіць тое, чаго да яго не рабіў ніхто.
Можа, усё тлумачыцца лепшай адукацыяй і веданьнем пары замеж­ных моваў,
магчымасьцю падарожнічаць дзе хочаш і чытаць што хочаш. Можа, інтэрнэтам, які
ўсё-ткі спрыяе пераадоленьню ўсякіх межаў. Можа (прыкольна казаць пра гэта ў
Беларусі), усё тлума­чыцца ўсё-ткі большай свабодай, калі параўноўваць з
савецкімі часамі: сёньня паэта за ягоны вершык (вядома ж, калі ён ня будзе
заклікаць у ім да забойстваў) ніхто не пасадзіць у турму. Ці, прынамсі, мне
вельмі хочацца ў гэта верыць.

 

Ви буваєте закордоном. Свою збірку верлібрів “Берлібри”
написали в Берліні. На Вашу думку, письменницькі стипендії повністю
виправдовують себе,чи це лише крихта того, що можна запропонувати літератору для
активної праці?

Што тут казаць,
пісьменьніцкія стыпэндыі – штука харошая і часта сябе апраўдваюць. Часам яны
азначаюць падарожжа і магчымасьць пабачыць куток сьвету, які ты інакш не
пабачыў бы, даючы тым самым ладны творчы стымул і прыносячы прыліў натхненьня.
Яны даюць кавалак вольнага часу для спакойнага й засяроджанага пісаньня, якога
ты вечна ня маеш на радзіме. Часам яны прыносяць новыя цікавыя знаёмствы. (Так,
я – абмяжуюся толькі ўкраінскімі кантактамі –пасябраваў з Таняй Малярчук у
Кракаве і з Ірэнай Карпай у Бэрліне. Хто яго ведае, ці пазнаёміліся б мы іначай
ва Ўкраіне ці ў Беларусі.)

Разам з тым,
ніякі чыноўнік і ніякая фундацыя не напіша за пісьменьніка ягоны раман ці кнігу
вершаў, яны проста мінімалізуюць, так бы мовіць, колькасьць перашкодаў. Але
натхненьне – штука індувідуальная і прыходзіць не заўсёды тады, калі мы хочам.
Што аднаму творцу добра, то іншаму сьмерць. Таму, хто можа пісаць, скажам,
толькі ў звыклым хатнім фатэлі, мабыць, і ня варта на такія стыпэндыі езьдзіць.
Зрэшты, і проста адпачыць месяц-другі ці пабухаць спакойна (я сам не спрабаваў,
таму кажу чыста тэарэтычна) таксама, мабыць, някепска.

 

І наостанок побажання читачам від Андрея
Хадановіча.

Ну што можна
пажадаць такой парой? Шчасьліва сустрэць сьвяты, Каляды і Новы год. Не
адмарозіць насоў па ха­лод­ным надвор’і. Не забыць купіць прэзэн­таў сваім
блізкім. Пазваніць бацькам і памірыцца з каханымі. Студэнтам пасьпяхова здаць
усе залікі і экзамэны, а вык­ладчыкам пасьпяхова іх прыняць. Можна набрацца
мужнасьці і пазбавіцца па­ры шкодных звычак. (Я, напрыклад, ужо два тыдні сяджу
на дыеце і не ўжываю алькаголю). Але калі шкодныя звычкі прыносяць больш
прыемнасьці, чым не­пры­емнасьці, можна ад іх і не пазбаўляц­ца. Жадаю заўсёды
знаходзіць нагоды для радасьці і ўмець радавацца. Далучаю свой старэнькі
калядна-навагодні вер­шык, які, спадзяюся, будзе тут у тэму:

 

Калі ні ўзораў на шкле, ні белай віхуры,

ды сам каляндар падказвае: цуд магчымы;

калі на ружовых аблоках сядзяць выключна Амуры,

страляючы ў мілых дзяўчат

выключна вачыма;

 

калі па гадзіньніку поўзае час-чарапаха,

калядныя колы дзеткам вязуць кока-колы, –

жадаю, каб вас віншавалі музыкай Баха

з мабільніка шчасьця

сьвятога ці проста Міколы;

 

каб я пераклаў вам найлепшую песьню Коэна

з малітваю, каб на вулічным слотным трэшы

вы да пачатку сьвята вярнуліся ў дом спакойна,

ня трапіўшы на кантралёра й не захварэўшы!